среда, 24 февраля 2010 г.

прамова

Міжнародны фэстываль ненененеэксперыментальнага мастацтва “ДАХ” упершыню прайшоў у 2001 г. у берлінскім кунстхаўсе “ТАХЕЛЕС”. З таго часу амаль кожны год гэты фэст ладзіцца то ў Мінску, то ў Берліне, і збірае пад свой дах тых, хто не цураецца эксперыментаваць у розных накірунках Мастацтва.
У мінулым, 2009 г., “ДАХ” узняўся на новы ўзровень развіцця, калі згуртаваў вакол сябе творчых асоб з 11 краін свету.
У гэтым годзе мы планум правесці “ДАХ- ЖАХ-11” пад кодавым назовам "Цёмныя Таямніцы Мозга “MAGEIA CEREBRUM”.
“Людзі павінны быць удзячнымі прыродзе за тое, што яна зрабіла іх усіх рознымі. Рознымі не толькі вонкава, але по здольнасцях к успрыманню гука, свету, колеру, густу і г.д. Гэта розніца ўспрымання адных і тых жа рэчаў з’яўляецца асноўнай, якая абапіраецца на адукацыю, выхаванне, нагледжаннасць, наслуханнасць... Без разумення ўсіх гэтых умоў нельга ўцямніць такога супярэчвання ў адзнаках адной і той жа з’явы рознымі асобамі, групоўкамі ці грамадамі... Асабліва ўсё гэта тычыцца адзнакі твораў мастацтва, што і малюе агульную карціну ЎСПЫМАННЯ. З якога боку пажадаеце падыйсці да адзнакі, такую і атрымаеце, бо ў крузе 360° не лічачы секунд! Таму і выбар аднадумцаў вельмі шырокі...”
Традыцыйна ДАХ збярэ шмат мастакоў, якія эксперыментуюць са словам, гукам, жэстам, фарбай...
Спадзяемся, што добрая традыцыя не перарвецца і ў далейшым.

ахвяры Мастацтва - Мітрыч і Дзю

суббота, 13 февраля 2010 г.