вторник, 30 июля 2013 г.

Абвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтэна

Абвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтэна
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”, выдавецтва “Галіяфы”, рэдакцыя альманаха “Тэксты” абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна. 
На конкурс прымаюцца празаічныя творы (раман, апавяданне, эсэй, замалёўка і г.д), п’есы, навукова-папулярныя артыкулы на гістарычную тэму. 
Разглядаюцца тэксты на беларускай мове, якія раней не друкаваліся.
Асаблівая ўвага будзе нададзеная творам, прысвечаным Тадэвушу Рэйтэну.
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, даследчыкі, літаратурныя крытыкі, журналісты. 
Журы конкурса:

Зміцер Юркевіч;
Зміцер Вішнёў;
Міхаіл Галдзянкоў;
Ілля Сін;
Уладзімер Арлоў;

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 верасня 2013 на адрас galiafy13@gmail.com, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра ўдзельніка конкурса: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, e-mail.
Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў альманаху “Тэксты”. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.

воскресенье, 14 июля 2013 г.

Рэха ДАХу ў Пружанах.. Тадэвуш Рэйтэн

3 ліпеня скончыў сваю працу фэстываль першы выяздны ДАХ. На гэты раз да сьпісу гарадоў , дзе раней праходзілі ДАХі (Менск,Берлін) , дадалісь Пружаны.

Наступная кропка - сядзіба роду Рэйтэнаў у вёсцы Грушаўка, Ляхавіцкага раёну.


Тадэвуш Рэйтан / Тадэвуш Рэйтэн/ Тадеуш Рейтан - ДАХ - ХХI




Увага!
Фэстываль "ДАХ"-ХХІ .
На Радзіме нацыянальнага героя Беларусі, ліцьвіна-беларуса Тадэвуша Рэйтэна.
Фэстваль праходзіць пад сьцягам вяртаньня Беларусі імя татальна забытага героя. 

З 11 па 18 жніўня 2013г.
Вёска Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Берасьцейскай вобласьці.
11-17.08. Летнік, плянэр.

18.08. Музыка. Дзеі. Словы. Выстава -жывапіс, фота, графіка, інсталы. Кіно.
+
Фэстываль Традыцыйнай культуры (ад Адзела культуры Ляхавіцкага райвыканкама). Сьпевы. Стравы. Рамёствы.

Жадаючыя далучыцца (умовы гіперспартанскія - намёт, вогнішча, камары, цьвярозая галава, працавітыя рукі, цікавасьць да гісторыі і іншае незпалучальнае) , калі ласка, лістуйце.

Завадатары-пракуратары
Зьміцер Юркевіч і Алесь Дзю-Родзім
( Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна)

lefthunder@gmail.com

https://www.facebook.com/pages/Арт-суполка-імя-Тадэву..
http://vk.com/club52677453
http://vk.com/club14850983

понедельник, 6 мая 2013 г.

Тадэвуш Рэйтан, вечарына памяці “Вяртанне Героя на Бацькаўшчыну”

Tadeusz Reytan, Тадеуш Рейтан



ПРЭС-РЭЛІЗ

Шаноўнае Спадарства! Маем гонар запрасіць Вас на вечарыну памяці Тадэвуша Рэйтана “Вяртанне Героя на Бацькаўшчыну”, якая адбудзецца 10 мая 2013 года, а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці 47), у межах міжнароднага фестывалю “Дах-Крах-ХХ. Напрыканцы Канца…”.

Так склалася, што фестываль прыйшоўся акурат на 240 гадавіну першага падзелу Рэчы Паспалітай абодвух Народаў – Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Таму невыпадкова “Дах” вырашыў расказаць грамадству пра галоўнага Героя тых трагічных для нашай Бацькаўшчыны падзей: Тадэвуша Рэйтана (1742? —1780) — адметнага палітычнага дзеяча апошніх дзесяцігоддзяў існавання ВКЛ. Абраны ад Наваградскага павету паслом на Варшаўскі сойм 1773-1775, дзе павінны былі зацвердзіць 1-ы падзел Рэчы Паспалітай, Рэйтан супольна з пасламі-землякамі Самуэлем Корсакам і Станіславам Багушэвічам рашуча выступіў супраць анэксіі ўсходніх абшараў ВКЛ, уключаных у Расейскую імперыю. Страціўшы розум, скончыў жыццё самагубствам у роднай Грушаўцы (па іншай версіі — быў забіты). Яшчэ сучаснікі лічылі Рэйтана нацыянальным героем. Наступны чатырохгадовы сойм 1788—1792 гг. абвясціў Рэйтана вартым нацыянальнай жалобы, а яго дзеянні узорам для пераймання. Наш слынны зямляк стаў сімвалам паслядоўнага патрыятызму і самаахвярнасці. Яму прысвечана славутая карціна Яна Матэйкі “Рэйтан — заняпад Польшчы” (1864-1866).
Нягледзячы на тое, што ён плоць ад плоці нашай зямлі, кроў ад крыві нашага народу, Тадэвушу Рэйтану да гэтай пары не знайшлося пачэснага мейсца ў пантэоне Нацыянальных Герояў Беларусі, адной з галоўных спадкаемніц спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Ужо вярнуліся з “эміграцыі” – Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Эмілія Плятэр, Рамуальд Траўгут, Ігнат Дамейка і дзесяткі іншых знакамітых ва ўсім свеце нашых суайчыннікаў. Але прозвішча Рэйтан не сустрэнеш на шыльдах вуліц, на помніках, барэльефах, няма ў нас і кургана, насыпанага ў ягоны гонар. Нават кнігаў пра яго няма.
Пра гэтыя, а таксама пра іншыя факты з гісторыі і сучаснасці, распавядуць госці ў час сустрэчы.
У прэзэнтацыі бяруць ўдзел: Алесь Жлутка (мовазнаўца, лацініст, гісторык), Зьміцер Санько (галоўны рэдактар выдавецтва “Тэхналогія”), Фёдар Чарняўскі (гісторык), Алесь Родзін (мастак, куратар), Сяргей Чарановіч (мастак, краязнаўца), Юрась Зялевіч (дырэктар пружанскага музея “Палацык”), Уладзімір Варанец (рэстаўратар), Зміцер Юркевіч (арт-куратар, мастак).

Фармат сустрэчы адкрыты.

Арганізатар і вядучы – Зміцер Юркевіч,
сакратар арт-таварыства імя Тадэвуша Рэйтана.

P.S.
З 23 красавіка па 15 мая ў межах фестывалю “Дах” праводзіць першую ў гісторыі Беларусі выстаўку, прысвечаную Тадэвушу Рэйтану. Яна складаецца з мастацкіх і публіцыстычных твораў, фотаздымкаў і інш.
Таксама ў гэтым годзе мы плануецца правядзенне арт-фестываля “Дах” ў Грушаўцы, родавай сядзібе Рэйтанаў.


www.facebook.com/pages/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана/562381497125815

http://vk.com/id9330671

четверг, 18 апреля 2013 г.

Праграма фэстывалю Дах-Крах-ХХ

23 красавіка. Адкрыццё. 17:00-21:00
Перформанс суполкі "Механёры Культуры". Канцэрт: Апанас Бацяноўскі/ Дуэт Юлія Літвінава і Раман Яраш/ Паліна Рэспубліка/ Штобы-штобы (Баранавічы)/ Нойзаў Каўчэг/ Суполка "Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва" гурт Арт-"Ну, во!"

24 красавіка. Круглы стол. 17:00-21:00
Тэма вольная, прапанаваныя кірункі для дыскусіі – "Тахелес-Дах", "Берлін-Мінск", "12 год творчага супрацоўніцтва", "Сучаснае мастацтва"… Фармат адкрыты. Вядучыя — Я.Шунейка і І.Свірын, госць – Марцін Райтэр, былы дырэктар берлінскай арт-сядзібы "Тахелес".

25 красавіка. Канцэрт. 18:00-21:00
Generation Skweee, Planet N, Roomdark
Generation Skweee, (сумесны праэкт RoomDark и Kritchev vs. Ban)
RoomDark (ambient\ experimental\lo-fi\ minimal noise) /
Planet N (experimental) – электронная эксперыментальная музыка.

26 красавіка.Перформанс. 17:30-21:00
Экшн - PenAtra(C)tion"
В.Пятроў, К.Мужаў, Ю.Барысевіч, А.Зайцаў,
Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk.

27 красавіка. Канцэрт. 17:30-21:00
Shaman Jungle ( ethno-trance, jungle, shamanic ambient, jazz)
Self Collapse/47 ( live electronics)
Elena Sizova (aka Lectra) ambient (live).

28,29 красавіка. Выходныя.

30 красавіка. Адкрыццё 2. 18:00-21:00
"Правы фланг":
Andy Boya (ЗША), Eola (ЗША), Астралапітэк (Мінск) - электронная музыка.
Музычны праект «Grind Out» (Аляксандр Мазуркевіч) і перформанс-група «Renaissance» (Кіраўнік - Веска), пры ўдзеле тэатральнай групы «Tokyo Ban» (кіраўнік - Аліна Сідарэвіч) прадстаўляюць сумесны апакаліптычны перформанс «Timeless Movement».
"Левы фланг":
EOLA (US) (Vocal pop, noise pop, psychedelic)
ANDY BOAY (US) (Psychedelic rock, experimental, lo-fi)
пры лакальнай падтрымцы:
ASTRALAPITHECUS (Мінск-Байканур)
(аўтарскія "мантры" ў выкананні хора нечалавечых істотаў, мастацкі кіраўнік Павал Гвоздь).

1 мая. Выходны.

2 мая. Канцэрт. 17:30-21:00
KAASAAR (ethereal, drone) (экс-Ritual Dub)
Art-project "?!"(lymphachill, psy chill)
ZARTIPO (avant-garde).

3 мая. 17:00-21:00
Вечарына на тэму "Радавод". Вядучы — супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь У.Урублеўскі. Удзел бярэ Апанас Бацяноўскі , дасьледчык-аматар.
Канцэрт: Parfume Jill Jerry (Расія) "спалучае ў сабе рэзкія джазавыя воплескі, блюзавую меланхолію, пост-індустрыяльную адчужанасць і эпатаж французкага чумнога кабарэ, нямецкіх "геніяльных дылетантаў" і "нью-ёрскага ноў-вэйва") (Калінінград, Расія).
Mamihlapinatapai (Violent Russian noise-ambient live band,
Арт-Авант) (Санкт-Пецярбург,Расія).

4 мая. Перформанс. 17:30-21:00
Тэатр "EYE" . Творчая суполка " Bliacha na dachu" (Т.Кашкурэвіч), Тэатр "Крылы Халопа" (Брэст).

5,6 мая. Выходныя.

7 мая. Паэтычна-музычная вечарына. 17:30-21:00
Анаід Агаджанава і сябры (вершы ,відэа) (Львоў, Украіна),
Станіслаў Талкачоў (тэхна) (Днепрапятроўск, Украіна).
Radiokoala ( leftfield electronica, techno).

8 мая. Літаратурна-музычная імпрэза. 17:00-21:00
Казкі Уладыслава Бубена ў выкананні Насты Лабады
Арцём Кавалеўскі vs. Generation Skweee
Вольга Гапеева vs. Buben
Ілля Сін vs. Яўген Рагозін
Зміцер Вішнёў vs. Spit it Out
Ярыла Пшанічны vs. Ярыла Пшанічны
СЭНСАЦЫЙНЫ камбэк легендарнага калектыва "Спецбрыгада афрыканскіх братоў".

9 мая. Выходны.

10 мая. 17:00-21:00
Вечарына "Вяртаньне Героя на Бацькаўшчыну" .Прысвечана сусветна знакамітаму ліцвіну — Тадэвушу Рэйтану, дэпутату ад Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага на Варшаўскі Экстраардынарны сойм 1773г. (У 240 гадавіну Першага падзела Рэчы Паспалітай). Удзел бяруць мастакі, гісторыкі, грамадзяне і наведвальнікі.
(арганізатары: арт-суполка ім.Тадэвуша Рэйтана)
Канцэрт: Юрый Ярэмчук (кампазытар і інструменталіст, прадстаўнік радыкальных формаў (сапрана і тэнар скасафоны, кларнэт, бас-кларнэт) на духавых інструмэнтах у галіне кампазіцыі і імправізацыі. Стылістычныя перавагі: джаз і джаз-рок, фры-джаз і новая імправізацыйная музыка) (Львоў, Україна)
Князь Мышкін (саматужны гурт інтуітыўнай імправізацыі).

11 мая. 17:00-21:00
Суполка "Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва"
гурт Арт-"Ну, во!" у супрацоўніцтве з фатографам І. Бесссерам
хэпенінг "А,Пака!" "Трусы апакаліпсіса".
Мастакі М. Буліч і Г.Грышель з дзеяй пад назвай "Спадзяванні Івана"
Канцэрт : Музычна-маляўнічы перформанс "Фрыдрых Самотны" (Расія)
Project_May_be (басовы дзэн) (Гародня).

12 мая. Выходны.

13 мая. 17:30-21:00
Кінапаказ малодога беларускага кіно.

14 мая. Выходны.

15 мая. Закрыццё. 17:00-21:00
Віктар Сямашка (духавая імправізацыя)
Vesicatoria (Horror / Industrial / Dark Ambient)
Sovijus ( experimental ambient electronic music) (Літва)
Перформанс "Дзяржаўнай Суполкі Перформансу ды Хэпінінгу "Механёры Культуры" (масткір Зміцер Юркевіч).
http://jazzquad.ru/index.pl?act=NEWSSHOW&id=2013041701

Юрий Яремчук выступит вместе с «Князем Мышкиным»

17.04.2013

Юрий Яремчук выступит вместе с «Князем Мышкиным»С 23 апреля по 15 мая в минском Музее современного изобразительного искусства будет проходить международный фестиваль «саверсізму і ігдрасілізму ДАХ-КРАХ-ХХ "Напрыканцы Канца..." – колоритная и ставшая уже традиционной для Минска тусовка исполнителей и поклонников самых разных форм альтернативного искусства, близкий родственник аналогичного фестиваля, зародившегося в Берлине в 2001 году. В рамках этого фестиваля 10 мая любителей импровизационной музыки (авангардного джаза, интуитивной импровизации, нового джаза, джаза свободной формы, радикального искусства - необходимое определение отобрать самостоятельно) ждет очень любопытный концерт. В Музее современного изобразительного искусства совместно выступят группа «Князь Мышкин» (Минск, Беларусь) и Юрий Яремчук (Львов, Украина).

На нашем сайте можно найти материалы как о «Князе», так и о госте Минска из Украины. Надо сказать, что в музыкальных языках и Леонида Нарушевича и его группы «Князь Мышкин», и Юрия Яремчука есть немало «однокоренных слов», так что их совместный концерт обещает быть очень интересным. Юрий Яремчук – композитор и инструменталист, играет на сопрано и тенор-саксофонах, кларнете, бас-кларнете, тяготеет к фри-джазу и новой импровизационной музыке, но не чужд и, скажем, джаз-рока. Сотрудничал со многими известными мастерами этих направлений из Европы и России.

Концерт начнется ориентировочно в 19 часов. Столь приблизительное время связано с тем, что выступлению музыкантов будет предшествовать вечер «Возвращение героя на Родину», посвященный памяти Тадеуша Рейтана, депутата сейма Речи Посполитой 1773 года от Новогрудского воеводства ВКЛ, пламенного борца против Первого раздела Речи Посполитой.