среда, 23 июня 2010 г.

15 ліпеня


на здымку - гурт "Niamiha"


горынь - http://www.last.fm/music/%D0%93%D0%BE%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%8C
essa - http://kryuja.org/muzyka/essa/
------------------------
Niamiha
Гурт традыцыйнага сьпеву з Менску.
Назва гурта паходзіць ад назвы старажытнай ракі, што цячэ пад Менскам,
ракі якая была і якой няма.
Слова мае балцкае паходжаньне (ад літоўскага "nemiga") і азначае "бяссоньне".
"Niamiha" аб'ядноўвае мастакоў, архітэктараў, этнолагаў,
фалькларыстаў, для якіх абрады, спеў, музыка склаліся ў сьветапогляд і
набылі рэлігійны сэнс...
Рэпертуар гурта складаюць песні Паазер'я, Падзьвіньня і Панямоньня,
такіх гістарычных рэгіёнаў, як Крыўя, Нальшаны, Латгалія і Дайнава.
Гэта песні пераважна каляндарнага цыклу, таксама сямейна-абрадавыя,
бяседныя, баладныя песні і дзіцячы фальклор.
Культываваньне традыцыйнага сьветапогляду ў сучасным гарадскім
асяроддзі набывае адмысловы нязвыклы кантэкст,
бо народная культура ў сэрцы мегаполісу - культура андэграўнду,
культура, якая з нябыту, сутоньня імкнецца адваяваць у сучаснага
сьвету законнае месца спрадвечнай традыцыі.
Няміга - сімвал старажытнай тутэйшай балцкай духоўнасьці, якая існуе ў
плыні падземнай ракі і ніколі не засынае.
-------------------------------------------------------------------------------------
канцэпт:
пэрформанс ад гурта "Няміга": "БАРАНА"
абрадавае дзеянне, суправаджаемае рытуальным спевам. (5 хвілін)

БАРАНА ўяўляе сабой адначасовае спяванне ўдзельнікамі абраду песен
усяго каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклу. Б. выконваецца перад
узыходам сонца. У в. Вуглы Полацкага р-на Б. спявалі ўскрай старых
могілак, вакол невялікага «грудка», на якім пад час спявання спальвалі
ўпрыгожаную кветкамі і вянкамі старую Б. Спеў трэба было распачаць і
скончыць адначасова. Семантычнае значэнне рытуалу – закладанне Долі на
будучы год.
Час і месца правядзення рытуалу, адмысловы гукавы хаос спеву
дазваляюць выказаць меркаванне аб наяўнасці пэўнай сувязі Б. з культам
продкаў і ўласна пахавальным абрадам.
-------------------------------------------------------------------------------------супольны выступ гуртоў Niamiha і ESSA - "Жніўная містэрыя":
містычнае дзейства, якое аб'ядноўвае дудовую музыку і традыцыйны спеў
часу жніва.

Комментариев нет:

Отправить комментарий