четверг, 18 апреля 2013 г.

Праграма фэстывалю Дах-Крах-ХХ

23 красавіка. Адкрыццё. 17:00-21:00
Перформанс суполкі "Механёры Культуры". Канцэрт: Апанас Бацяноўскі/ Дуэт Юлія Літвінава і Раман Яраш/ Паліна Рэспубліка/ Штобы-штобы (Баранавічы)/ Нойзаў Каўчэг/ Суполка "Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва" гурт Арт-"Ну, во!"

24 красавіка. Круглы стол. 17:00-21:00
Тэма вольная, прапанаваныя кірункі для дыскусіі – "Тахелес-Дах", "Берлін-Мінск", "12 год творчага супрацоўніцтва", "Сучаснае мастацтва"… Фармат адкрыты. Вядучыя — Я.Шунейка і І.Свірын, госць – Марцін Райтэр, былы дырэктар берлінскай арт-сядзібы "Тахелес".

25 красавіка. Канцэрт. 18:00-21:00
Generation Skweee, Planet N, Roomdark
Generation Skweee, (сумесны праэкт RoomDark и Kritchev vs. Ban)
RoomDark (ambient\ experimental\lo-fi\ minimal noise) /
Planet N (experimental) – электронная эксперыментальная музыка.

26 красавіка.Перформанс. 17:30-21:00
Экшн - PenAtra(C)tion"
В.Пятроў, К.Мужаў, Ю.Барысевіч, А.Зайцаў,
Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk.

27 красавіка. Канцэрт. 17:30-21:00
Shaman Jungle ( ethno-trance, jungle, shamanic ambient, jazz)
Self Collapse/47 ( live electronics)
Elena Sizova (aka Lectra) ambient (live).

28,29 красавіка. Выходныя.

30 красавіка. Адкрыццё 2. 18:00-21:00
"Правы фланг":
Andy Boya (ЗША), Eola (ЗША), Астралапітэк (Мінск) - электронная музыка.
Музычны праект «Grind Out» (Аляксандр Мазуркевіч) і перформанс-група «Renaissance» (Кіраўнік - Веска), пры ўдзеле тэатральнай групы «Tokyo Ban» (кіраўнік - Аліна Сідарэвіч) прадстаўляюць сумесны апакаліптычны перформанс «Timeless Movement».
"Левы фланг":
EOLA (US) (Vocal pop, noise pop, psychedelic)
ANDY BOAY (US) (Psychedelic rock, experimental, lo-fi)
пры лакальнай падтрымцы:
ASTRALAPITHECUS (Мінск-Байканур)
(аўтарскія "мантры" ў выкананні хора нечалавечых істотаў, мастацкі кіраўнік Павал Гвоздь).

1 мая. Выходны.

2 мая. Канцэрт. 17:30-21:00
KAASAAR (ethereal, drone) (экс-Ritual Dub)
Art-project "?!"(lymphachill, psy chill)
ZARTIPO (avant-garde).

3 мая. 17:00-21:00
Вечарына на тэму "Радавод". Вядучы — супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь У.Урублеўскі. Удзел бярэ Апанас Бацяноўскі , дасьледчык-аматар.
Канцэрт: Parfume Jill Jerry (Расія) "спалучае ў сабе рэзкія джазавыя воплескі, блюзавую меланхолію, пост-індустрыяльную адчужанасць і эпатаж французкага чумнога кабарэ, нямецкіх "геніяльных дылетантаў" і "нью-ёрскага ноў-вэйва") (Калінінград, Расія).
Mamihlapinatapai (Violent Russian noise-ambient live band,
Арт-Авант) (Санкт-Пецярбург,Расія).

4 мая. Перформанс. 17:30-21:00
Тэатр "EYE" . Творчая суполка " Bliacha na dachu" (Т.Кашкурэвіч), Тэатр "Крылы Халопа" (Брэст).

5,6 мая. Выходныя.

7 мая. Паэтычна-музычная вечарына. 17:30-21:00
Анаід Агаджанава і сябры (вершы ,відэа) (Львоў, Украіна),
Станіслаў Талкачоў (тэхна) (Днепрапятроўск, Украіна).
Radiokoala ( leftfield electronica, techno).

8 мая. Літаратурна-музычная імпрэза. 17:00-21:00
Казкі Уладыслава Бубена ў выкананні Насты Лабады
Арцём Кавалеўскі vs. Generation Skweee
Вольга Гапеева vs. Buben
Ілля Сін vs. Яўген Рагозін
Зміцер Вішнёў vs. Spit it Out
Ярыла Пшанічны vs. Ярыла Пшанічны
СЭНСАЦЫЙНЫ камбэк легендарнага калектыва "Спецбрыгада афрыканскіх братоў".

9 мая. Выходны.

10 мая. 17:00-21:00
Вечарына "Вяртаньне Героя на Бацькаўшчыну" .Прысвечана сусветна знакамітаму ліцвіну — Тадэвушу Рэйтану, дэпутату ад Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага на Варшаўскі Экстраардынарны сойм 1773г. (У 240 гадавіну Першага падзела Рэчы Паспалітай). Удзел бяруць мастакі, гісторыкі, грамадзяне і наведвальнікі.
(арганізатары: арт-суполка ім.Тадэвуша Рэйтана)
Канцэрт: Юрый Ярэмчук (кампазытар і інструменталіст, прадстаўнік радыкальных формаў (сапрана і тэнар скасафоны, кларнэт, бас-кларнэт) на духавых інструмэнтах у галіне кампазіцыі і імправізацыі. Стылістычныя перавагі: джаз і джаз-рок, фры-джаз і новая імправізацыйная музыка) (Львоў, Україна)
Князь Мышкін (саматужны гурт інтуітыўнай імправізацыі).

11 мая. 17:00-21:00
Суполка "Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва"
гурт Арт-"Ну, во!" у супрацоўніцтве з фатографам І. Бесссерам
хэпенінг "А,Пака!" "Трусы апакаліпсіса".
Мастакі М. Буліч і Г.Грышель з дзеяй пад назвай "Спадзяванні Івана"
Канцэрт : Музычна-маляўнічы перформанс "Фрыдрых Самотны" (Расія)
Project_May_be (басовы дзэн) (Гародня).

12 мая. Выходны.

13 мая. 17:30-21:00
Кінапаказ малодога беларускага кіно.

14 мая. Выходны.

15 мая. Закрыццё. 17:00-21:00
Віктар Сямашка (духавая імправізацыя)
Vesicatoria (Horror / Industrial / Dark Ambient)
Sovijus ( experimental ambient electronic music) (Літва)
Перформанс "Дзяржаўнай Суполкі Перформансу ды Хэпінінгу "Механёры Культуры" (масткір Зміцер Юркевіч).
http://jazzquad.ru/index.pl?act=NEWSSHOW&id=2013041701

Юрий Яремчук выступит вместе с «Князем Мышкиным»

17.04.2013

Юрий Яремчук выступит вместе с «Князем Мышкиным»С 23 апреля по 15 мая в минском Музее современного изобразительного искусства будет проходить международный фестиваль «саверсізму і ігдрасілізму ДАХ-КРАХ-ХХ "Напрыканцы Канца..." – колоритная и ставшая уже традиционной для Минска тусовка исполнителей и поклонников самых разных форм альтернативного искусства, близкий родственник аналогичного фестиваля, зародившегося в Берлине в 2001 году. В рамках этого фестиваля 10 мая любителей импровизационной музыки (авангардного джаза, интуитивной импровизации, нового джаза, джаза свободной формы, радикального искусства - необходимое определение отобрать самостоятельно) ждет очень любопытный концерт. В Музее современного изобразительного искусства совместно выступят группа «Князь Мышкин» (Минск, Беларусь) и Юрий Яремчук (Львов, Украина).

На нашем сайте можно найти материалы как о «Князе», так и о госте Минска из Украины. Надо сказать, что в музыкальных языках и Леонида Нарушевича и его группы «Князь Мышкин», и Юрия Яремчука есть немало «однокоренных слов», так что их совместный концерт обещает быть очень интересным. Юрий Яремчук – композитор и инструменталист, играет на сопрано и тенор-саксофонах, кларнете, бас-кларнете, тяготеет к фри-джазу и новой импровизационной музыке, но не чужд и, скажем, джаз-рока. Сотрудничал со многими известными мастерами этих направлений из Европы и России.

Концерт начнется ориентировочно в 19 часов. Столь приблизительное время связано с тем, что выступлению музыкантов будет предшествовать вечер «Возвращение героя на Родину», посвященный памяти Тадеуша Рейтана, депутата сейма Речи Посполитой 1773 года от Новогрудского воеводства ВКЛ, пламенного борца против Первого раздела Речи Посполитой.

среда, 17 апреля 2013 г.

ДАХ-ХХ ПРЭС-РЭЛІЗ


ПРЭС-РЭЛІЗ

23 красавіка 2013 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці,47) адбудзецца адкрыццё Міжнароднага фестывалю саверсізму й  ігдрасілізму ДАХ-КРАХ-ХХ “Напрыканцы канца…”.
У кантэксце альтэрнатыўнай беларускай культуры сенняшняга дня фестываль “ДАХ” з`яўляецца буйной з’явай.  ДАХ-ІХ і ДАХ-ХІ два гады запар у Палацы мастацтва збіралі сотні мастакоў, музыкантаў, перформераў, літаратараў, фатографаў і тысячы гледачоў і каля месяца трымалі ў напрузе творчае жыццё беларускай сталіцы. Тое самае можна сказаць і пра шматлікія ДАХі ў Берліне, сталіцы Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
ДАХ нарадзіўся ў берлінскай арт-сядзібе “ТАХЕЛЕС” у 2001 годзе, дзе ўпершыню прайшоў як, магчыма, адна з самых буйных выставак беларускага мастацтва па-за межамі краіны. З той пары ДАХ стаў сваесаблівым культурным мастом паміж дзвюмя краінамі, які аб’яднаў мастакоў не толькі беларускіх і нямецкіх, але і з ўсяго свету.
Фестываль ДАХ -- гэта часовае адлюстраванне, праменчык ТАХЕЛЕСа, які ўвабраў у сабе самае найлепшае ад першаўзора. Ён буйны і ў той жа час рухомы, цікавы і ў той жа час незразумелы, напоўнены аж да краю творамі выяўленчага мастацтва, музыкай, тэатральнымі і перформанс- выступленнямі, паэзіей. І ўсё гэта -- розныя стылі і жанры, якія могуць спалучыцца толькі пад час ДАХу.
Як і ТАХЕЛЕС, які, нарадзіўшыся 13 лютага 1990г., зазнаў перыяды росквіту -2000-2011гг. і заняпаду ў 2012 , так і  ДАХ прайшоў усе гэтыя стадыі на працягу дзесяці апошніх гадоў разам з яго нязменнымі куратарамі – Зміцерам Юркевічам і Алесям Родзіным.
Дарэчы, апошні перыяд жыцця ТАХЕЛЕСа нагадваў трылер, дэтэктыў, дзе былі захопы  выставак, майстэрань, руйнаванне мастацкіх здабыткаў, судовыя бойкі і караткачасовыя перамогі мастакоў… Гэты ДАХ прысвечаны і тым падзеям.
Як заўсёды, у выстаўках і мерапрыемствах фестывалю прымаюць удзел як прафесіяналы, гэтак і аматары, мастакі і музыканты, перформеры і літаратары… І іх будзе вельмі шмат, у тым ліку і госці з замежжа -- каля дзесяці мастакоў з ТАХЕЛЕСу, які працягвае існаванне як вандруючая арт-сядзіба, музыкі з Украіны, ЗША, Літвы, Расіі..
Некаторыя ДАХі прысвячаліся нейкім выключна цікавым для нас асобам, такім, як  Язэп Драздовіч, Чэслаў Неман… На гэты раз мы робім галоўнай постаццю ДАХа яшчэ аднаго беларуса – Тадэвуша Рэйтана, чый прыклад безагляднай любові да Бацькаўшчыны мае аналогіі толькі ў старажытныя часы , часы антычных герояў.
У розныя гады да арганізацыі ДАХа далучаліся Ігар Ермакоў, Алесь Тарановіч, Яўген Шунейка, Марцін Райтэр, Уладзіслаў Бубен, Ілля Сін, Таццяна Федарэнка, Ларыса Фінкельштэйн, Алена Карпілава і іншыя.
                                                                                        
                                                                          Пракуратары-гладыятары Зміцер Юркевіч і Алесь Родзім

Хроніка Міжнародных фестываляў саверсізму і  ігдрасілізму “ДАХ”

Дах-І – 2001г. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-2 – 2002г. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-3 – 2003г. Галерэя “ОНІК”. Музей кіно, Мінск.
Дах-4 – 2004г. “Другое пранікненне ў “Тахелес”. Палац Мастацтва, Мінск.
Дах-5 – 2005г. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-6 – 2007г. “Чорныя вершнікі”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-7 – 2007г. “Калі –Юга”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-8  - 2008г., Выстаўка мастакоў “Тахелеса”. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
Дах-9 – 2009г. “Ахвяры Мастацтва”. Палац Мастацтва, Мінск.
Дах-Х -2010г., “Карані або Здабыткі Рэспублікі”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХІ – 2010г.,”Цёмныя Таямніцы Мозга”. Палац Мастацтва, Мінск.
Дах-ХІІ -2011г., Прысвечаны памяці Чэслава Немана. Палац мастацтва, Мінск.
Дах-ХІІІ -2010г., “Вечны вандроўнік і ягоныя сябры” (прысвечаны памяці Язэпа Драздовіча). Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХІV - 2011г., “Дах падтрымлівае “Тахелес”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Астра-Дах-ХV – 2011г., “Колы вызнання”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХVІ – 2011-2012 – “Ахвяры банка”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХVІІ – 2012г., “Бела-чорна-белы”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХVІІІ- 2012г., “ Вайна”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХІХ – 2012г., “Тахелес Біенале”. Клуб “КУБ”, Берлін.
Дах-Крах-ХХ – 2013г., “Напрыканцы Канца”. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
  
  Акцыі па-за межамі Даха.
2009 -- Вечарына памяці нашага славутага земляка, музыканта  Чэслава Немана. Палац Мастацтва, Мінск.
2010 -- Вечарына памяці нашага славутага земляка , музыканта Чэслава Немана. Палац Мастацтва, Мінск.
2010 – “У каранёў Сусветнага Дрэва”, вечарына памяці мастакоў Мікалаюса Чурлёніса і Язэпа Драздовіча.
Палац Мастацтва, Мінск.
2010 – “Смерць Камісара”, вечарына памяці мастака Пятрова–Водкіна. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.


Фестываль працягнецца па 15 мая 2013г.                   

 
Зміцер Юркевіч +375333757250
  Алесь Родзім +375298620542

                                                                                                                                                          

аддзел выставак 2882468

понедельник, 15 апреля 2013 г.

Mamihlapinatapai (Расея) 3 траўня ..!!




Violent Russian noise-ambient live band.
(Арт - Авант)

Праект mamihlspinatapai! - Гэта не на што не падобнае, жывое, рытмічнае, эксперыментальнае гучанне з бясконцым аўдыё-чараўніцтвам!
Цікавая музыка, накіраваная, у першую чаргу, на самапазнанне сябе праз гук і разуменне гуку праз сябе! Спалучэнне не спалучаюцца, шумавыя кантрасты на фоне меладычных матываў, гаворка і вакал, здольныя адправіць слухача ў транс.
Сінтэз ўвасобіліся!

Праект mamihlapinatapai! існуе трэці год і за гэты час відазмяняюцца ад арт-Аванта да noise канцэпцыі. На дадзены момант, гучанне праекта - гэта магутны, прапампоўваць, жывы сэт, які злучае ў сабе, паўднёва-еўрапейскую, чапляць рытм секцыю, глыбокі і, па-фінску, "тоўсты" бас, этнічны лейтматыў, які не ведае перашкод і характэрны, не з чым не параўнальны, электрычны "разынкі".

Mamihlapinatapai (часам пішуць mamihlapinatapei) - слова з мовы племені Яган (Вогненная Зямля). Яно паказана ў Кнізе рэкордаў Гінеса ў якасці "найбольш сціснутага слова" і лічыцца адным з самых цяжкіх для перакладу слоў. Яно азначае «Взгляд паміж двума людзьмі, у якім выяўляецца жаданне кожнага, што іншы стане ініцыятарам таго, чаго хочуць абодва, але ні адзін не хоча быць першым".

http://vkontakte.ru/mamihlapitapai

ФРЫДРЫХ САМОТНЫ... 11 траўня ДАХ-КРАХ-ХХ


Саунд-артыст ФС прапануе музычна-маўленчы пэрформэнс заснаваны на ўвасабленні жыццёвых рэфлексій у сучасным пост-грамадстве спажывання. Тэмы разбурэння каранёў, асэнсавання наваколля, ваяўнічай бязглуздасці і сучаснага "разумнага" цемрашальства з'яўляюцца найчасцей эксплуатуемымі ў творчасці ФС. Галоўным жа пасылам з'яўляецца пажаданне ўсім непазбежнага шчасця.
http://frydsam.blogspot.ru/

ДАХ -КРАХ - ХХ - 3 траўня - Parfume Jill Jarry (Расея)




Parfume Jill Jarry

 - спявачка, музыка, кампазітар і тэатральны дзеяч. Перформансы, заснаваныя на правобраз диониссийских містэрый, галоўнай задачай якіх з'яўляецца сціранне мяжы паміж ілюзіяй і рэальнасцю, набываюць статус культавых.

Перш за ўсё дзякуючы экстрэмальнай вакальнай тэхніцы, балансуе на грані ад лірычнага сапрана да скажонага звярынага выцця, апускаць слухача ў цесныя боку уласнай падсвядомасці.

Яе эксперыменты з музыкай пачаліся яшчэ ў падлеткам ўзросце, ад спокен ворд праекта Botanica да марсіянскай пост-панк групы Spactic Rabbitdogs, індустрыяльна-пэркусыйнымі трупе Nextmal, нойзовым авангардыстам Scraping Lee. Сумесныя работы з лідэрамі еўрапейскай індустрыяльнай і дарк-фолк сцэны, такімі як Derniere volonte, The Haters  і г.д дапамаглі з'явіцца на свет аднаму з самых адыёзных праектаў сучаснага рускага авангарда - Parfume Jill Jarry.
Parfume Jill Jarry спалучае ў сабе рэзкія джазавыя воплескі, блюзавы меланхолію, пост-індустрыяльную адчужанасць і эпатаж французскага чумнага кабарэ, нямецкіх «геніяльных дылетантаў» і нью-ёркскага ноу-вейва. Parfume Jill Jarry паспелі выступіць на адной сцэне з удзельнікамі SPK, Le Syndicat, Padla Bear Outfit, Moon Far Away, Sprung Aus De Wolken.В хуткім часе ў свет выйдзе праект, створаны на аснове работ Сяргея Курохіна, створаны з дапамогай Вячаслава Гайворонского аднаго- з культавых сучасных кампазітараў.

У дадзены момант над дэбютным альбомам Жыль працуе разам з прадзюсерам Mute Полам Кендал, які прывёў да поспеху такіх артыстаў, як Depeche Mode і Butthole Surfers »

http://vk.com/club18081019
http://www.lastfm.ru/music/Parfume+Jill+Jarry/+wiki

ДАХ-КРАХ-ХХ...30 красавіка


суббота, 13 апреля 2013 г.

Методыка пошуку каранёў і складання радаслоўнай”

среда, 10 апреля 2013 г.

Дэсант з берлінскай арт-сядзібы ТАХЕЛЕС на дах ДАХУ!!!

Нагадаем , што згодна з шматгадовай традыцыей, у менскім Дах-Крах-ХХ "Напрыканцы Канца..." бяруць удзел мастакі з берлінскай арт-сядзібы "Тахелес". Нагадаем, што хоць Тахелес быў вымушаны пакінуць сваё цела, ягоная неўмяручая душа працягвае існаваць у сусветнай прасторы. Тахелес ладзіць альбо сваі выставы ,альбо вандруе па розных гарадах і краінах. 5 год мінула з таго часу, як у Музэі Сучаснага Выяўленчага мастацтва адбыўся ДАХ-7, на якім беларускі глядач змог пазнаёміцца з творамі інтэрнацыянальнай мастацкай грамады з Тахелесу. На ДАХ-ІХ і ДАХ-ХІ, якія таксама адбыліся ў Менску, там сям таксама можна было убачыць творы некаторых тахелесаўскіх мастакоў. На гэты раз, нас чакае магутны "дэсант"- 10 мастакоў з розных кантынентаў, якіх у свой час з'яднаў дах Тахелесу.

 Wilko Königsmann (BRD)  http://www.facebook.com/wilko.berlin

 Barbara Fragogna (italy)  http://www.facebook.com/barbara.fragogna

 Orvar (mexico)  http://www.facebook.com/alain.ledezma.3?fref=ts

 Petrov Ahner (BRD)  http://www.facebook.com/petrov.ahner

 Martin Reiter (AUSTRIA)  http://www.facebook.com/martin.reiter.16

 Bruno Di Martino (france)  http://www.facebook.com/bruno.dimartino.9

 Lisa Brown (can)  http://www.facebook.com/pages/Lisa-Brown-Gallery/126859717371433

 Chris Rauthenberg (BRD)  http://www.facebook.com/chris.rautenberg1

 Kristijan Trummer (BRD)  http://www.facebook.com/kristijan.trummer

 Ragna Dreher (BRD)  http://www.facebook.com/ragna.dreher
 

праграма penAtra(C)tion

У межах фэсту ДАХ-КРАХ-ХХ "Напрыканцы Канца...". 26 красавіка -праграма penAtra(C)tion ! "Як ні дзіўна, на Беларусі па-ранешаму існуе такая з’ява, як перформанс. Чарговая праграма penAtra(C)tion стане яшчэ адным сведчаннем яго неадпаведнасці модным ды актуальным трэндам, актуальнай тэматыцы, прынцыпу “зразумеласці” і даступнасці ды ўвогуле ўсяму, чаго чакаюць ад цяперашніх аўтараў “легітымізатары рэчаіснасьці”, увасобленыя ў шматянусным абліччы мас-медыя. Дык і ну іх... penAtra(C)tion – гэта гібрыд двух словаў: “пранікненне” і “атракцыя”. Досвед пранікнення ўнутар сябе часам бывае хваравітым, аднак нам падаецца, што мастацтва мае сілу пераўтвараць псіхічныя траўмы ў займальны атракцыён. Трэцяя імпрэза цыклу спалучае самыя розныя творчыя практыкі перформансу – ад “класічнай” сіутацыі, калі аўтар апынаецца сам-насам з гледачамі без нейкіх асаблівых дапаможных сродкаў, і да сучасных мультымедыйных дзеяў, дзе аўтар імкнецца згубіцца сярод фантомаў." Удзельнікі: Віктар Пятроў Канстанцін Мужаў Юрась Барысевіч Аляксандр Зайцаў Спецбрыгада Афрыканскіх Братоў Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk (Ільля Сін, Павел Вайніцкі, Яўген Рагозін) Інфармацыя пра ўдзельнікаў will be soon/ Куратары праграмы -- Ільля Сін і Павал Вайніцкі" І.Сін

ДАХ-КРАХ-ХХ "НАПРЫКАНЦЫ КАНЦА,,," 2013.