ПРЭС-РЭЛІЗ
23 красавіка 2013 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці,47) адбудзецца адкрыццё Міжнароднага фестывалю саверсізму й ігдрасілізму ДАХ-КРАХ-ХХ “Напрыканцы канца…”.
У кантэксце альтэрнатыўнай беларускай культуры сенняшняга дня фестываль “ДАХ” з`яўляецца буйной з’явай. ДАХ-ІХ і ДАХ-ХІ два гады запар у Палацы мастацтва збіралі сотні мастакоў, музыкантаў, перформераў, літаратараў, фатографаў і тысячы гледачоў і каля месяца трымалі ў напрузе творчае жыццё беларускай сталіцы. Тое самае можна сказаць і пра шматлікія ДАХі ў Берліне, сталіцы Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
ДАХ нарадзіўся ў берлінскай арт-сядзібе “ТАХЕЛЕС” у 2001 годзе, дзе ўпершыню прайшоў як, магчыма, адна з самых буйных выставак беларускага мастацтва па-за межамі краіны. З той пары ДАХ стаў сваесаблівым культурным мастом паміж дзвюмя краінамі, які аб’яднаў мастакоў не толькі беларускіх і нямецкіх, але і з ўсяго свету.
Фестываль ДАХ -- гэта часовае адлюстраванне, праменчык ТАХЕЛЕСа, які ўвабраў у сабе самае найлепшае ад першаўзора. Ён буйны і ў той жа час рухомы, цікавы і ў той жа час незразумелы, напоўнены аж да краю творамі выяўленчага мастацтва, музыкай, тэатральнымі і перформанс- выступленнямі, паэзіей. І ўсё гэта -- розныя стылі і жанры, якія могуць спалучыцца толькі пад час ДАХу.
Як і ТАХЕЛЕС, які, нарадзіўшыся 13 лютага 1990г., зазнаў перыяды росквіту -2000-2011гг. і заняпаду ў 2012 , так і ДАХ прайшоў усе гэтыя стадыі на працягу дзесяці апошніх гадоў разам з яго нязменнымі куратарамі – Зміцерам Юркевічам і Алесям Родзіным.
Дарэчы, апошні перыяд жыцця ТАХЕЛЕСа нагадваў трылер, дэтэктыў, дзе былі захопы выставак, майстэрань, руйнаванне мастацкіх здабыткаў, судовыя бойкі і караткачасовыя перамогі мастакоў… Гэты ДАХ прысвечаны і тым падзеям.
Як заўсёды, у выстаўках і мерапрыемствах фестывалю прымаюць удзел як прафесіяналы, гэтак і аматары, мастакі і музыканты, перформеры і літаратары… І іх будзе вельмі шмат, у тым ліку і госці з замежжа -- каля дзесяці мастакоў з ТАХЕЛЕСу, які працягвае існаванне як вандруючая арт-сядзіба, музыкі з Украіны, ЗША, Літвы, Расіі..
Некаторыя ДАХі прысвячаліся нейкім выключна цікавым для нас асобам, такім, як Язэп Драздовіч, Чэслаў Неман… На гэты раз мы робім галоўнай постаццю ДАХа яшчэ аднаго беларуса – Тадэвуша Рэйтана, чый прыклад безагляднай любові да Бацькаўшчыны мае аналогіі толькі ў старажытныя часы , часы антычных герояў.
У розныя гады да арганізацыі ДАХа далучаліся Ігар Ермакоў, Алесь Тарановіч, Яўген Шунейка, Марцін Райтэр, Уладзіслаў Бубен, Ілля Сін, Таццяна Федарэнка, Ларыса Фінкельштэйн, Алена Карпілава і іншыя.
Пракуратары-гладыятары Зміцер Юркевіч і Алесь Родзім
Хроніка Міжнародных фестываляў саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”
Дах-І – 2001г. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-2 – 2002г. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-3 – 2003г. Галерэя “ОНІК”. Музей кіно, Мінск.
Дах-4 – 2004г. “Другое пранікненне ў “Тахелес”. Палац Мастацтва, Мінск.
Дах-5 – 2005г. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-6 – 2007г. “Чорныя вершнікі”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-7 – 2007г. “Калі –Юга”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-8 - 2008г., Выстаўка мастакоў “Тахелеса”. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
Дах-9 – 2009г. “Ахвяры Мастацтва”. Палац Мастацтва, Мінск.
Дах-Х -2010г., “Карані або Здабыткі Рэспублікі”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХІ – 2010г.,”Цёмныя Таямніцы Мозга”. Палац Мастацтва, Мінск.
Дах-ХІІ -2011г., Прысвечаны памяці Чэслава Немана. Палац мастацтва, Мінск.
Дах-ХІІІ -2010г., “Вечны вандроўнік і ягоныя сябры” (прысвечаны памяці Язэпа Драздовіча). Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХІV - 2011г., “Дах падтрымлівае “Тахелес”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Астра-Дах-ХV – 2011г., “Колы вызнання”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХVІ – 2011-2012 – “Ахвяры банка”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХVІІ – 2012г., “Бела-чорна-белы”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХVІІІ- 2012г., “ Вайна”. Арт-сядзіба “Тахелес”, Берлін.
Дах-ХІХ – 2012г., “Тахелес Біенале”. Клуб “КУБ”, Берлін.
Дах-Крах-ХХ – 2013г., “Напрыканцы Канца”. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
Акцыі па-за межамі Даха.
2009 -- Вечарына памяці нашага славутага земляка, музыканта Чэслава Немана. Палац Мастацтва, Мінск.
2010 -- Вечарына памяці нашага славутага земляка , музыканта Чэслава Немана. Палац Мастацтва, Мінск.
2010 – “У каранёў Сусветнага Дрэва”, вечарына памяці мастакоў Мікалаюса Чурлёніса і Язэпа Драздовіча.
Палац Мастацтва, Мінск.
2010 – “Смерць Камісара”, вечарына памяці мастака Пятрова–Водкіна. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
Фестываль працягнецца па 15 мая 2013г.
Зміцер Юркевіч +375333757250
Алесь Родзім +375298620542
аддзел выставак 2882468
Комментариев нет:
Отправить комментарий