среда, 10 апреля 2013 г.
праграма penAtra(C)tion
У межах фэсту ДАХ-КРАХ-ХХ "Напрыканцы Канца...". 26 красавіка -праграма penAtra(C)tion !
"Як ні дзіўна, на Беларусі па-ранешаму існуе такая з’ява, як перформанс. Чарговая праграма penAtra(C)tion стане яшчэ адным сведчаннем яго неадпаведнасці модным ды актуальным трэндам, актуальнай тэматыцы, прынцыпу “зразумеласці” і даступнасці ды ўвогуле ўсяму, чаго чакаюць ад цяперашніх аўтараў “легітымізатары рэчаіснасьці”, увасобленыя ў шматянусным абліччы мас-медыя. Дык і ну іх...
penAtra(C)tion – гэта гібрыд двух словаў: “пранікненне” і “атракцыя”. Досвед пранікнення ўнутар сябе часам бывае хваравітым, аднак нам падаецца, што мастацтва мае сілу пераўтвараць псіхічныя траўмы ў займальны атракцыён.
Трэцяя імпрэза цыклу спалучае самыя розныя творчыя практыкі перформансу – ад “класічнай” сіутацыі, калі аўтар апынаецца сам-насам з гледачамі без нейкіх асаблівых дапаможных сродкаў, і да сучасных мультымедыйных дзеяў, дзе аўтар імкнецца згубіцца сярод фантомаў."
Удзельнікі:
Віктар Пятроў
Канстанцін Мужаў
Юрась Барысевіч
Аляксандр Зайцаў
Спецбрыгада Афрыканскіх Братоў
Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk (Ільля Сін, Павел Вайніцкі, Яўген Рагозін)
Інфармацыя пра ўдзельнікаў will be soon/
Куратары праграмы -- Ільля Сін і Павал Вайніцкі"
І.Сін
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий